У бібліятэках праходзяць мерапрыемствы да Дня маці і Дня бацькі.
Ліноўская сельская бібліятэка запрасіла рабят на літаратурна-музычную кампазіцыю «Ты адна такая – любімая, родная». Дзеці даведаліся аб гісторыі свята, расказалі аб сваіх матулях, пачыталі вершы, паспявалі песні, пазнаёміліся з кніжнай выставай «Ода маці».
У Варанілавіцкай сельскай бібліятэцы-клубе адбыўся канцэрт з удзелам самадзейных артыстаў Мілейкаўскага сельскага Дома культуры (Івацэвіцкі раён).
Літаратурна-музычную кампазіцыю «Усё на свеце ад рук маці» зладзілі Магілявецкая сельская бібліятэка і сярэдняя школа. Падчас мерапрыемства ўзгадалі гісторыю свята, вядомых жанчын-маці, пачыталі вершы С.Ясеніна, А.Блока, Г.Ахматавай, А.Дзяменцьева.
Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма правяла для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа і гімназістаў літаратурна-музычную кампазіцыю «Бацькі ў нашым лёсе». Іваліды, якія наведваюць тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прынялі ўдзел у праграме «Багацце людзей – бацька і маці». Дзіцяча-юнацкі аддзел цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасіў шасцікласнікаў гімназіі на літаратурна-музычную кампазіцыю «Бацькоўскай любоўю мы сагрэты».