Любым матулям прысвячаецца

На працягу ўсяго тыдня ва ўстановах культуры ішла падрыхтоўка і святкаванне Дня маці – рыхтаваліся віншаванні, выставы і падарункі, праходзілі канцэрты.

Пружанскі гарадскі Палац культуры звярнуўся да матуль праз відэавіншаванне (гладзець тут).

Кляпацкая сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў наведаць кніжную выставу “Самая милая, славная”.

У Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры адбыўся майстар-клас “Букет-подарок маме сделаем сами”, падчас якога рабяты стварылі для бабуль і матуль прыгожыя віншавальныя паштоўкі, а дзіцячы харэаграфічны калектыў “Задоринки” правёў рэпетыцыю танцавальнай кампазіцыі.

Работнікі Вялікасельскага сельскага Дома культуры адправіліся з канцэртнымі нумарамі ў дзіцячы сад, сталовую ААТ “Вялікасельскае Агра”, на фельдшарска-акушэрскі пункт, павіншавалі жанчын на даму.

Прыемным падарункам для працуючых мам сталі віншаванні ад Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу, работнікі якога наведалі розныя арганізацыі гарадскога пасёлка.

Роўбіцкі сельскі Дом культуры прадставіў канцэртную праграму, прысвечаную Дню маці, у якой прынялі ўдзел як мясцовыя артысты, так і калектывы аматарскай творчасці з Лінова і Муравы.

Святочны канцэрт да Дня маці прайшоў таксама на пляцоўцы каля Мураўскага сельскага Дома культуры.

У Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы адбыўся вечар адпачынку “Светлое слово Мама”, а Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка прадставіў канцэрт “Мама – слово дорогое”.

Добавить комментарий