Ліноўская сельская бібліятэка – цэнтр асветы і выхавання

4 лістапада 2022 года былі падведзены вынікі VIII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання».

Гэты конкурс штогод праходзяць з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк у справе фарміравання духоўна-маральных якасцей асобы, выхавання патрыятызму і грамадзянскасці сярод дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.

На рэспубліканскі конкурс было прадстаўлена 29 работ – публічнымі бібліятэкамі, бібліятэкамі ўстаноў адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквы.

У намінацыі «Гісторыя праваслаўя роднага краю» другое месца сярод бібліятэк, размешчаных у сельскай мясцовасці, было прысуджана Ліноўскай сельскай бібліятэцы (загадчык Алена Антончык) дзяржаўнай установы культуры «Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».

Узнагарода была уручана Алене Антончык 25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Віншуем!!!

Добавить комментарий