15 верасня сваё прафесійнае свята адзначылі бібліятэкары нашай краіны.
У гэты дзень лепшыя прадстаўнікі гэтай сферы з усёй краіны былі запрошаны ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі (г.Мінск).
Падчас святочнага мерапрыемства прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка павіншаваў усіх з Днём бібліятэк і ўручыў граматы і падзячныя лісты прадстаўнікам бібліятэчнай справы.
Менавіта да гэтага дня таксама была прымеркавана ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХХІХ-га рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, які штогод праводзіць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Заслужаную ўзнагароду атрымала Ліноўская сельская бібліятэка (загадчык Алена Мікалаеўна Антончык) дзяржаўнай установы культуры “Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, якая была адзначана дыпломам ІІІ-й ступені ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”.
Віншуем з ўзнагародай!