Крочыць па Пружаншчыне жніво. Творчую падтрымку працаўнікам вёскі аказваюць работнікі сферы культуры.
Так, хлебаробаў-лідараў ААТ “Шані-аграпрадукт” павіншаваў Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка.
Камбайнёраў ААТ “Агра-Калядзічы” ўшанавалі калектывы аматарскай творчасці Калядзіцкага сельскага Дома культуры.
Не забываюцца клубныя ўстановы і пра іншыя знакавыя справы.
Напрыклад, Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка сумесна з настаяцелем мясцовага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Анатолем Кавальскім запрасілі аўдыторыю сталага ўзросту на духоўную гадзіну “Дзень Казанскай іконы Божай Маці”.
Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка падрыхтаваў творчую частку мітынгу “Мы будзем памятаць”, прымеркаванага да адкрыцця мемарыяльнай дошкі грамадскаму дзеячу М.Ц.Сушанаву на будынку ААТ “Ружаны-Агра”.
Летні канцэрт “Дабрыня душы” прайшоў на пляцоўцы каля Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі.
Калектыў Мураўскага сельскага Дома культуры павіншаваў з юбілеем жыхарку в.Грынявічы Г.М.Давідзюк.