4 жніўня на галоўнай пружанскай сцэне адбылася музычна-забаўляльная вечарына «Летні настрой». У праграме мерапрыемства былі фестываль фарбаў, канцэрт і дыскатэка.
Сваімі нумарамі гледачоў уразіў Калядзіцкі сельскі Дом культуры. Так, тэатр моды «Таямніца» прадставіў калекцыі касцюмаў «Поры года» і «Кветкі». Танцавальны калектыў «Нябесны крок» прапанаваў розныя харэаграфічныя кампазіцыі. Салісты Алексей Лаўраш, Святлана Бялаш і Таццяна Быкова выканалі вядомыя эстрадныя песні.
Шчодрымі апладысментамі сустракалі пружанцы выступленні маладзёжнага гурту «Тур дэ Форс» і Юрыя Дроня з Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры.
Яркімі эмоцыямі і энергіяй былі напоўнены нумары салістаў Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры і Хараўскога сельскага клуба-бібліятэкі.
Вядучай праграмы «Летні настрой» была Людміла Кудрэйка.
Жыхары і госці горада, якія сабраліся на плошчы каля Палаца культуры, з задавальненнем слухалі песні, падтрымлівалі самадзейных артыстаў апладысментамі і ўсмешкамі, танцавалі.