Лета збірае сяброў

Летнія канікулы – час, калі можна разам з сябрамі далучыцца да розных спраў.

Мокраўскі сельскі Дом культуры зладзіў гульнявую праграму «Ура, канікулы!», падчас якой дзеці выканалі розныя заданні, паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на асфальце. Таксама клубная ўстанова прапанавала спаборніцтвы «Здаровым быць – са спортам сябраваць». Рабяты не толькі праявілі сябе ў эстафетах і рухавых гульнях, але і пачулі карысныя парады.

Серыю мерапрыемстваў для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Юны турыст» пачаў Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка. Для розных атрадаў былі праведзены гутарка «Генацыд беларускага народа» і экскурсія «Кніжнае царства – мудрая краіна».

На праваслаўную гадзіну «Кола свят» запрасіў Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі Троіцы.  Для юных наведвальнікаў установы такасама чакала гульнявая праграма «Дзень мыльных бурбалак».

Работнікі Калядзіцкага сельскага Дома культуры і сельскай бібліятэкі завіталі да рабят, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры Хараўской сярэдняй школы. Яны правялі для хлопчыкаў і дзяўчынак гульнявую праграму «Што дапамагае нам сябраваць» са шматлікімі вясёлымі конкурсамі і спаборніцтвамі.

Гульнявую праграму «Я, ты, ён, яна – разам дружная сям’я!» прапанаваў маленькім вяскоўцам Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка.

А ў Мураўскім сельскім Доме культуры пачаўся сезон летніх дзіцячых дыскатэк.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий