Лета з добрай кнігай

Лета блізіцца да завяршэння, і дзіцяча-юнацкі аддзел Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма падвёў вынікі традыцыйнага чытальніцкага конкурсу «Лета з добрай кнігай».

На працягу летніх канікул рабяты наведвалі разнастайныя мерапрыемствы, чыталі кнігі і адказвалі на пытанні літаратурных віктарын. Таксама яны адказна аднесліся да выканання творчага задання пад назвай «Любімы кніжны герой».

Па выніках конкурсу пераможцамі сталі: Барыс Бывальцаў (3 «А» клас, гімназія), Вікторыя Несцярчук (5 «А» клас, гімназія), Арнольд Багдасараў (2 «Б» клас, сярэдняя школа № 1). Хлопчыкі і дзяўчынкі былі ўзнагароджаны дыпломамі і  прызамі. Астатнія ўдзельнікі конкурсу таксама не засталіся без увагі. Дапамогу ў правядзенні мерапрыемства, як звычайна, аказаў настаяцель храма Праабражэння Гасподня г.Пружаны Ігар Мрыхін.

Бібліятэка чакае сваіх чытачоў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий