Лета ў бібліятэках і клубах

У пачатку жніўня бібліятэкі і клубныя ўстановы Пружаншчыны зладзілі для дзецей і дарослых розныя мерапрыемствы.

Цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма запрасіла валанцёраў Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа на літаратурную гульню «Прыгодніцкі лабірынт», а дзіцяча-юнацкі аддзел прапанаваў юным чытачам наведаць мультсалон «Гаворыць і паказвае кніга».

На занятак «Сяброўства моцнае ў нас» завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі ў Кляпацкую сельскую бібліятэку.

Дыскапраграма для дзяцей «Мы разам» прайшла ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы. Таксама клубная ўстанова зладзіла віншаванне мясцовага юбіляра.

А работнікі Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі правялі ўшанаванне лепшых камбайнёраў і вадзіцеляў жніва ААТ «Шані-аграпрадукт».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий