Лаўрэаты «Васільковага набасхілу»

Першы Рэспубліканскі шматжанравы конкурс-фестываль мастацтва, прымеркаваны да Году міру і стварэння «Васільковы набасхіл», які праходзіў у г.Гродна, прынёс узнагароды музыкантам Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

У намінацыі «Салісты, інструментальная творчасць» (малодшая ўзроставая група) Лаўрэатамі ІІ ступені сталі вучаніцы настаўніка Таццяны Пятроўны Яўстраценка піяністкі Ганна Валюшка і Аляксандра Чэга, а скрыпачка Дар’я Кот (настаўнік Дзіна Алегаўна Сідарава, канцэртмайстар Таццяна Іванаўна Камянюк) – Лаўрэатам І ступені.

У намінацыі «Ансамблі, інструментальная творчасць» ансамбль цымбалістаў «Спатканне» ў складзе Анастасіі Пілюцік, Карыны Фясенка, Яны Каралькевіч і Ганны Леванюк (настаўнік Ірына Леанідаўна Гуц, канцэртмайстар Т.П.Яўстраценка) стаў Лаўрэатам І ступені, а творчы калектыў настаўнікаў «Камільфо» (кіраўнік Т.І.Камянюк) – Лаўрэатам  ІІ ступені.

Віншуем Вас с заслужанымі ўзнагародамі і жадаем не спыняцца на дасягнутым і дасягаць новых творчых поспехаў!

Добавить комментарий