Такую назву мела свята, якое ў мінулую суботу адбылося ў аг.Харава.
З гэтай нагоды мясцовых жыхароў павіншавалі старшыня Хараўскога сельвыканкама Алёна Пстыга і намеснік дырэктара філіяла “Айчына” ААТ “Белавежскі” Іван Каробка.
Памятныя падарункі былі ўручаны сем’ям-юбілярам, старэйшым і малодшым жыхарам, імяніннікам. Таксама былі адзначаны гаспадары лепшых падворкаў.
На працягу свята, падрыхтаванага Хараўскім сельскім клубам-бібліятэкай, гучала шмат песень і цёплых слоў. Можна было паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах і латэрэях, пабавіць час на атракцыёнах, набыць неабходныя тавары.
Мерапрыемства завяршылася вячэрняй дыскатэкай.