3 жніўня работнікі Роўбіцкага і Сухопальскага сельскіх клубаў-бібліятэк арганізавалі канцэртную праграму «Мая вёска, ты песня і легенда» ў рамках святкавання дня вёскі Дзетаветчына.
Мясцовыя ўраджэнцы, якія сабраліся на душэўную сустрэчу на малой радзіме, успаміналі прыемныя падзеі з мінулага, дзяліліся планамі на будучыню. Яны пазнаёміліся з творчасцю землякоў, пачаставаліся стравамі, прыгатаванымі вясковымі гаспадынямі.
Прысутных са святам павіншавала старшыня Сухопальскага сельвыканкама Ірына Кузьміч, якая адзначыла шэраг мясцовых жыхароў.
Сустрэча ў Дзетаветчыне падаравала ўсім прысутным яркія ўражанні, добры настрой і незабыўныя эмоцыі.