Красуй, мая зямля

Да юбілею Пружанскага раёна дзяржаўная ўстанова адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” разам з гарпасялковай бібліятэкай правялі краязнаўчую літаратурна-музычную вечарыну “Пружаншчына – наш гонар і краса”.

Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй раёна, яго знакамітымі ўраджэнцамі, звярнулі ўвагу на выставу “Мая зямля – пружанскі край”. А вучні школы мастацтваў спецыяльна да мерапрыемства падрыхтавалі інструментальныя і вакальныя нумары – творы беларускіх кампазітараў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий