Конкурс «Пралескі» прынёс узнагароды

9 – 10 красавіка 2022 г. у Брэсцкім дзяржаўным музычным каледжы імя Р.Р.Шырмы адбыўся XIX Абласны конкурс юных выканаўцаў на народных інструментах «Пралескі».

У ім прынялі ўдзел вучні струнна-народнага і народнага аддзяленняў дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны.

Дыплом за ІІ-е месца атрымала Соф’я Курыловіч (3 кл., домра), за  ІІІ-е  месца  –  Марыя  Папова (5 кл., домра). Вучняў падрыхтавалі настаўнікі Ж.Трафімовіч і Л.Кавалевіч, канцэртмайстар Т.Герэль.

Дыпломамі за ІІІ-е месца былі адзначаны Ксенія Улезла (2 кл., баян), настаўнік І.Антанюк, і Максім Лукашук (3 кл., акардэон), настаўнік А.Лысевіч.

Добавить комментарий