Кола навагодніх свят

Пружанскі раённы цэнтр культуры арганізаваў знакавыя мерапрыемствы для дарослай аўдыторыі.

5 студзеня ў Палацы культуры адбыўся канцэрт «Новы год з хітамі!» кавер-гурту «Брэнд Бэнд». Разам са шматлікімі гледачамі ў зале гучалі вядомыя сучасныя і рэтрапесні. Творчая вечарына падаравала незабыўныя ўражанні і выдатны настрой.

Шэраг сустрэч адбылося ў рамках акцыі «Ад усёй душы». Так, для людзей «залатога» ўзросту ў дысказале Палаца культуры прайшоў баль-маскарад «Шчаслівага Новага года і Ражаства». Танцавальная музыка і забаўляльная праграма з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі сталі сапраўдным падарункам для ўдзельнікаў мерапрыемства. Аўтаклуб разам тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і прадстаўнікамі Дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў аг.Лыскава. Работнікі культуры і вакальны дуэт «Гармонічак» падрыхтавалі прыгожы канцэрт. Цэнтр культуры разам з раённай арганізацыяй ветэранаў павіншавалі на даму пружанцаў-доўгажыхароў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий