На працягу тыдня Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма запрасілі рабят на цікавыя і разнастайныя мерапрыемствы.
У філіяле «Варанілавіцкая сельская бібліятэка-клуб» адбылася літаратурная гадзіна «Я свет адкрываю з кніжнай старонкі». Рабяты пазнаёміліся з выдатнымі дзіцячымі кнігамі і новымі выставамі.
Філіял «Кляпацкая сельская бібліятэка» разам сельскім Домам культуры правялі гульню-падарожжа «Экалагічнае асарці». Дзеці даведаліся аб экалагічных праблемах і мерах па захаванні прыроды і яе рэсурсаў. Таксама бібліятэка зладзіла моўны турнір «Далучыся да роднага слова».
Наведвальнікаў прышкольнага лагера філіял «Ліноўская сельская бібліятэка» запрасіў на гульнявую праграму «Разам весялей» і экалагічную гадзіну «Прывітанне, восень», якія былі насычаны самымі рознымі актыўнасцямі.
У філіяле «Мокраўская сельская бібліятэка» для малодшых школьнікаў адбылася пазнавальная гадзіна «Добрыя кнігі – сябры назаўсёды». А наведвальнікі прышкольнага лагера завіталі ў бібліятэку на размову-гульню «Я і мая краіна».
Рабяты, якія адпачывалі падчас канікул у прышкольным лагеры, прыйшлі ў філіял «Навасёлкаўская сельская бібліятэка» на гульнявую праграму «Рознакаляровая восень».