Ключ да таленту

Нядаўна былі падведзены вынікі V Міжнароднага інтэрнет-конкурсу мастацтваў «Ключ да таленту», які праходзіў з 1 па 10 чэрвеня 2023 года ў г.Ліда.

Вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў» паказалі на гэтым творчым конкурсе годныя вынікі.

У намінацыі «Салісты, інструментальная творчасць» піяністы Ганна Валюшка і Аляксандра Чэга сталі Лаўрэатамі ІІ ступені. Юных музыкантаў да паспяховага конкурснага выступлення падрыхтавала педагог Таццяна Пятроўна Яўстраценка.

Віншуем! Жадаем творчых поспехаў і новых узнагарод!

 

Добавить комментарий