Клуб «Нічога лішняга» сярод пераможцаў!

11 мая 2024 года ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбыўся танцавальны конкурс «Жоўты мядзведзь». Арганізатарам мерапрыемства з’яўлялася таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіраванне падзеямі». У конкурсе прынялі ўдзел творчыя калектывы ўстаноў адукацыі і культуры, а таксама прыватныя школы танца з розных рэгіёнаў Беларусі.

У конкурсе «Жоўты мядзведзь» сярод мноства ўдзельнікаў вызначыўся клуб танцавальнага фітнэсу «Нічого лішняга» Ліноўскага сельскага Дома культуры, які прадставіў танец «Bonita».

Выступленне творчага калектыву было высока ацэнена журы. У намінацыі «Сучасная харэаграфія» клуб «Нічога лішняга» атрымаў дыплом за першае месца.

Віншуем удзельніц і кіраўніка клуба Вольгу Ільіч з заслужанай перамогай!!!

Добавить комментарий