Працягваюцца летнія канікулы, і клубныя ўстановы пастаянна звяртаюць увагу на занятасць непаўналетніх у вольны час.
На мінулым тыдні на цікавую конкурсную праграму «Міс Лета» запрасіў дзяцей Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу.
Экскурсію у мясцовы храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы зладзіў для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачываюць ў аздараўленчым лагеры «Юны турыст», Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка.
Сустрэчу з настаяцелем храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» Сергіем Сысаляціным правёў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. Айцец Сергій расказаў дзецям аб подзвігах святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ў клубнай установе працягвала працу дзіцячая пляцоўка з рознымі формамі арганізацыі вольнага часу.
Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка парапанаваў падлеткам наведаць танцавальна-забаўляльную праграму «Са спортам сябруем і танцуем».
А Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка арганізаваў дзіцячую гадзіну «Весялімся і гуляем разам». Рабяты гулялі, танцавалі, малявалі на асфальце. Таксама ўстанова правяла дзень імянінніка для маленькіх.
На віктарыну «Разумнікі і разумніцы» завіталі рабяты ў Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэку.
Забаўляльную праграму «Зайкава хатка» прапанаваў дзецям Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка.
А Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў падлеткаў на гутарку «Алкаголь: дабро ці зло?».
Летнія канікулы праходзяць карысна і цікава.