Карагод падзей

Самыя розныя тэмы можна абмеркаваць, наведаўшы ўстановы культуры.

Асаблівую ўвагу клубныя ўстановы і бібліятэкі звяртаюць на здароўезберажэнне. У рамках абласной інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Мы – здаровае пакаленне Брэстчыны!» Кляпацкі сельскі Дом культуры правёў для дзяцей віктарыну «Мы за здоровы лад жыцця». Навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа абмеркавалі «Здароўе розуму, цела і душы» падчас гутаркі ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма. Інфармацыйную гадзіну «Здаровае харчаванне – залог здароўя» наведалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Натхненне» ў Мураўскім сельскім Доме кульутры.

Не забыліся і пра іншыя тэмы. Удзельніцы гуртка «Жаночая майстэрня» Мураўскага сельскага Дома культуры правялі вячоркі, падчас якіх падзяліліся добрымі навінамі, паспявалі песні і пачаставаліся чаем з салодкасцямі і дарамі восені. У госці ў дзіцяча-юнацкі аддзел раённай бібліятэкі завіталі маленькія чытачы з дзіцячага сада № 4, якія падчас літаратурнага карагоду «Беларуская казка ў госці ідзе» пазнаёміліся з незвычайнымі творамі. А Ліноўская сельская бібліятэка запрасіла школьнікаў на вечарыну паэзіі «Мяцежны геній натхнення», прымеркаваную да 210-годдзя з дня нараждэння класіка рускай літаратуры М.Ю.Лермантава, і прапанавала пазнаёміцца з кніжнай паліцай «Імя яго не сцерці ў стагоддзях…».

Добавить комментарий