Канцэрты ў дзень выбараў

26 студзеня ў асноўны дзень галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пружанскі раённы цэнтр культуры арганізаваў серыю канцэртаў.

Так, аўтаклуб парадаваў музычнымі нумарамі выбаршчыкаў у Смалянах, Магілёўцах, Зіновічах і Лыскаве.

Філіял «Кляпацкі сельскі Дом культуры» прысвяціў знакавай грамадскай падзеі канцэрт «Пяю табе, родная Беларусь!», у якім выступілі мясцовыя творчыя калектывы і салісты.

Святочная канцэртная праграма з удзелам самадзейных артыстаў прайшла на сцэне філіяла «Калядзіцкі сельскі Долм культуры».

Падчас асноўнага дня галасавання ў філіяле «Рудніцкі сельскі клуб-біблімятэка» адбыўся канцэрт «Наш выбар – наша будучыня».

Музычную праграму «Мы, беларусы, мірныя людзі» падрыхтаваў філіял «Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка».

Канцэрт «Наш выбар – Беларусь» прайшоў у філіяле «Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка».

Філіял «Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка» таксама зладзіў святочны канцэрт у асноўны дзень галасавання.

На сцэне філіяла «Ліноўскі сельскі Дом культуры» адбыўся канцэрт «За Беларусь!», у якім прынялі ўдзел мясцовыя творчыя калектывы і салісты. У фае клубнай установы была зладжана выстава работ мясцовых майстрых і ўдзельнікаў гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Валошкі».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий