Вучні Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў працягваюць сваю добрую традыцыю – канцэрты для выхаванцаў дзіцячага сада.
Нягледзячы на тое, што навучальны год толькі пачаўся, юныя музыканты пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў ужо паспелі падрыхтаваць цікавую праграму, якую прапанавалі маленькім жыхарам пасёлка.
Вучні малодшых класаў выканалі музычныя творы на баяне, акардэоне, фартэпіяна, праспявалі некалькі песень, пачыталі вершы. У ролі вядучай канцэрта выступіла вучаніца па класе баяна Ганна Ляўчук, для якой гэта быў своеасаблівы дэбют.
Канцэрт для маленькіх слухачоў – выдатны спосаб выхавання музычнай культуры і далучэння з ранніх гадоў да прыгажосці і духоўнасці.