10 студзеня ў філіяле «Ліноўскі сельскі Дом культуры» прайшоў святочны канцэрт «Святло Каляднай зоркі».
У праграме, на якую завіталі шматлікія мясцовыя жыхары, прынялі ўдзел творчыя калектывы ўстаноў культуры і адукацыі, якія працуюць ў аг.Лінова: дзіцячай школы мастацтваў, дзіцячага сада, а таксама Ліноўскага сельскага Дома культуры – танцавальны калектыў «Нічога лішняга», народны фальклорны гурт «Бабіна лета», гурток «Крыштальны галасок». Свае творчыя падарункі прапанаваў вакальны калектыў «Благавест» (в.Аранчыцы). Падчас мерапрыемства да прысутных з віншаваннямі звярнуўся настаяцель аранчыцкага храма Узвіжання Крыжа Гасподня Аляксандр Мялешка.
Кацэрт стаў сапраўднай падзеяй, падараваў усім узнёслы святочны настрой.
Падзяліцца навіной: