Кацёлкі – мілы сэрцу куточак

Нядаўна свята вёскі прайшло ў Кацёлках.

Найперш, мясцовых ураджэнцаў павіншавала старшыня Шаняўскога сельвыканкама Ірына Бяляева. Яна ўшанавала старэйшага і малодшага жыхароў, юбіляраў і гасцінных гаспадароў. Асаблівай ўвагай таксама былі адзначаны лепшыя майстрыхі-рукадзельніцы і кулінары.

Шмат добрых слоў і віншаванняў, яркіх музычных нумароў прагучала ад творчага калектыва Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі.

Летняе свята стала сапраўднай падзеяй ў жыцці жыхароў і гасцей вёскі Кацёлкі.

Добавить комментарий