2 верасня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў” пасля летняга перапынку ізноў загучала музыка, якая запрасіла на ўрачыстую лінейку “Ізноў мы разам – гэта здорава!”, прысвечаную пачатку новага навучальнага года.
На адкрытай пляцоўцы перад школай сабраліся вучні, іх бацькі, настаўнікі і госці мерапрыемства.
Шчырыя віншаванні і добрыя словы ў адрас прысутных прагучалі ад дырэктара ўстановы Марыны Леанідаўны Кузьміч. Свае творчыя віншаванні да ўрачыстай падзеі падрыхтавалі вучні школы мастацітваў, першакласнікі.
Пасля лінейкі дзеці накіраваліся ў класы, дзе сустрэліся з настаўнікамі, даведаліся расклад заняткаў.
У добры шлях, школа! Творчых поспехаў і ўдачы ва ўсіх справах!