Бібліятэчныя ўстановы клапоцяцца аб пашырэнні карысных ведаў сярод сваіх чытальнікаў.
Так, да Міжнароднага дня адмовы ад палення, які ў гэтым годзе прайшоў 21 лістапада, Новазасімавіцкая сельская бібліятэка прапанавала вучням 8 класа Параслянскай сярэдняй школы прыняць удзел у дыспуце «Паленне і парэнне – шкоднае захапленне». Бібліятэкар распавяла рабятам аб небяспечным уздзеянні на арганізм чалавека цыгарэт і вэйпаў, а падлеткі выказалі свае меркаванні па прапанаванай тэме.
Для ўдзельнікаў клуба сталых людзей «Натхненне», які дзейнічае ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу, гарпасялковая бібліятэка прапанавала гадзіну карысных парад «Здароўе ў садзе і гародзе» з тэматычным аглядам кніг і часопісаў.
Таксама ўстановы культуры ўжо пачалі цыкл мерапрыемстваў да Міжнароднага дня правоў чалавека, які штогод адзначаецца 10 снежня.
У Пружанскай гарадской бібліятэцы дзесяцікласнікі сярэдняй школы № 5 паўдзельнічалі ў пазнавальна-гульнявой праграме «Усім людзям ў свеце патрэбны правы». Школьнікі адказалі на шматлікія пытанні віктарыны, расказалі аб сваіх правах і абавязках.
Слайд-прэзентацыя «Вялікія правы маленькіх дзяцей» прайшла ў Кляпацкай сельскай бібліятэцы. Юныя чытачы пазнаёміліся са сваімі правамі і абавязкамі, на прыкладзе герояў вядомых дзіцячых казак замацавалі свае веды.
Вучняў 1 – 2 класаў мясцовай сярэдняй школы Ліноўская сельская бібліятэка запрасіла на гульнявы падворак «Гарэза», на якім хлопчыкі і дзяўчынкі даведаіліся аб традыцыйных беларускіх гульнях і паглядзелі кніжную паліцу «Багацце беларускага фальклору». А чацверакласнікі наведалі літаратурную гасцёўню «У імя дабра і справядлівасці», на якой бліжэй пазнаёміліся з творчасцю Народнага паэта Беларусі Міхася Лынькова, 125-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў гэтым годзе.
Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма прапанавала вучням аграрна-тэхнічнага каледжа краязнаўчую гадзіну-віктарыну «Музыка прасторы Пружаншчыны» з аглядам архітэктурных помнікаў роднага краю.