У мінулю нядзелю ў вялікай зале гарадскога Палаца культуры адбыўся канцэрт пружанскага гурту «VARIANT». На яго завіталі аматары папулярнай музыкі розных пакаленняў, якія з задавальненнем акунуліся ў атмасферу маладосці і пазітыўнай энергетыкі.
Гледачы падтрымлівалі музыкантаў і салістаў – Марыну Уродніч, Генадзя Чэрніка, Юрыя Васілюка і Аркадзя Капаровіча – шчырымі апладысментамі і падпявалі словы вядомых песень.
У канцэрце прагучала шмат прыгожых нумароў, сярод якіх «Белая ночь», «Зимняя вишня», «Трава у дома» і іншыя творы.
Усе, хто ў выхадны дзень правялі вольны час з «VARIANTам», атрымалі зарад бадзёрасці і радасныя эмоцыі ад сустрэчы з добрай музыкай.