Ганарымся нашымі выканаўцамі!

Вучні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны ў чарговы раз выдатна праявілі сябе. Аб гэтым сведчаць шматлікія ўзнагароды, атрыманыя на розных конкурсах, вынікі якіх былі падведзены ў пачатку снежня 2021 года.

Так, узорны хор “Вітанак” (кіраўнік І.А.Буланькова, канцэртмайстар – С.Г.Казей) атрымаў Гран-пры Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў “На Олимпе” (г.Масква), дыплом лаўрэата І-й ступені Міжнароднага конкурсу “Мозаика искусств” (г.Сімферопаль), дыпломы лаўрэатаў II-й ступені на XXI Міжнародным творчым конкурсе “Вековое наследие” (г.Мінск) і III Міжнародным конкурсе сучаснай творчасці таленавітых дзяцей і моладзі “Zaviruha.by” (г.Мінск).

Шэраг узнагарод атрымалі індывідуальныя выканаўцы – вучні настаўніка І.А.Буланьковай (харавое аддзяленне). На XXI Міжнародным творчым конкурсе “Вековое наследие” дыпломам І-й ступені была адзначана Сафія Стэпусь (4 клас, канцэртмайстар Т.В.Герэль), дыпломам лаўрэата ІІ-й ступені – Дар’я Аляксейчык (7 клас, канцэртмайстар І.І.Свістун), дыпломамі лаўрэатаў ІІІ-й ступені – Ганна Афоніна (4 клас,  канцэртмайстар А.Д.Ярмоленка) і Лізавета Дэц (5 клас, канцэртмайстар Т.В.Герэль). На III Міжнародным конкурсе сучаснай творчасці таленавітых дзяцей і моладзі “Zaviruha.by” дыпломы лаўрэатаў ІІІ-й ступені атрымалі Сафія Стэпусь і Лізавета Дэц (канцэртмайстар Т.В.Герэль).

Новых перамог!

Добавить комментарий