15 сакавіка адбыўся VI Пленум абласнога камітэта Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. На павестцы дня абмяркоўваліся вынікі работы абкама за мінулы год, ход выканання Праграмы дзейнасці на 2020 – 2025 гады і іншыя пытанні.
У пасяджэнні прыняла ўдзел прадстаўнік цэнтральнага камітета Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Гук.
У асноўным дакладзе, з якім выступіла старшыня Брэсцкага абласнога галіновага прафсаюза Галіна Крынец, былі адзначаны знакавыя мерапрыемствы, праведзеныя арганізацыяй. Сярод судакладчыкаў таксама была старшыня Пружанскай раённай арганізацыі Святлана Карповіч, якая выступіла са прсаваздачай аб дзейнасці за мінулы год.
Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджаннем. Святлана Карповіч была адзначана Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза за развіццё сацыяльнага партнёрства, стабільнае прафсаюзнае членства і актыўную культурна-масавую і спартыўна-аздараўленчую работу ў 2022 годзе.
Віншуем!