Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама зрабіў сапраўдны падарунак да свята Нараджэння Хрыстова ўсім сваім калегам. У фае аддзела адкрылася выстава лепшых работ вучняў мастацкага аддзялення Дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы.
На гэтай выставе можна пазнаёміцца з творчасцю юных пружанскіх мастакоў. 22 карціны, якія кожны жадаючы можа ўбачыць, выкананы ў розных жанрах і тэхніках. Гэта сапраўдная галерэя натхнення для тых, хто хоча дакрануцца да прыгажосці і атрымаць святочны настрой.