15 мая в аг. Бездзеж Драгічынскага раёна прайшлі заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Таночак» і абласны этна-канцэрт «Рух зямлі». У іх прынялі ўдзел фальклорны калектыў «Паўлінка» ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» (кіраўнік — Гуга Кацярына Уладзіміраўна) і майстры народнай творчасці Хвядун Алла Пятроўна, Паўлючык Людзміла Яўсціхіеўна і Гадуйка Ірына Паўлаўна.