6 жніўня ў Ружанскім палацавым комплексе роде Сапегаў адкрылася ўнікальная выстава «Экспазіцыя кніжнага пераплёту», на якой можна ўбачыць 20 работ, выкананых рэстаўратарам-пераплётчыкам Таццянай Мікалаеўнай Шчаноўскай.
Таццяна Мікалаеўна пачала працаваць пераплётчыкам у Брэсцкай абласной тыпаграфіі ў 1984 г. У 1989 г. яна перайшла на работу ў архіў, дзе засвоіла навыкі дзейнасці рэстаўратара, а ў 1994 г. ўладкавалася пераплётчыкам кніг і дакументаў у Брэсцкую абласную бібліятэку імя М.Горкага. У 2017 г. у бібліятэцы быў створаны сектар (з 2019 г. – аддзел) рэдкай кнігі, у якім супрацоўнік Т.М.Шчаноўская займалася не толькі рамонтам і пераплётам кніг, але і складанай рэстаўрацыяй: ручной даліўкай аркушаў папяровай масай, нарошчваннем страт на аркушах падыходзячай па фактуры і складзе паперай і іншыя віды работ. Таццяна Мікалаеўна ўпэўнена, што галоўная мэта рэстаўрацыі – захаванне гістарычнай і калекцыйнай каштоўнасці дакументаў.
У 2021 г. рэстаўратар далучылася да стварэння калекцыі гістарычнай рэканструкцыі пераплётаў ад копцкіх сшыткаў да вокладак XVIII – XIX стст. На працягу года было зроблена 12 відавых макетаў пераплётаў розных эпох. Самым складаным стала рэканструкцыя пераплёту «дазада», які аб’ядноўвае 6 кніг пад адной вокладкай. Праца над калекцыяй стала асновай для праекта «Гісторыя ў пераплётах».
На выставе «Экспазіцыя кніжнага пераплёту» ў Ружанах наведвальнікі могуць пазнаёміцца з танэльнай і паясной кнігай, кнігай епіскапа і кнігай атрут, кнігай Пустаха і балетнымі кніжкамі, даведацца, што такое шасцікніжжа і шмат чаго іншага.
Падчас адкрыцця выставы Таццяна Мікалаеўна Шчаноўская правяла майстар-клас на швальным станку, расказала аб сваёй дзейнасці і стварэнні калекцыі.
Выставка ўнікальных кніжных пераплётаў будзе працаваць ў ружанскім музеі да 5 кастрычніка.