1 верасня 2021 года ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма прайшла тэматычная праграма “Сімвалы нашай дзяржавы”, прысвечаная Дню ведаў і Году народнага адзінства.
На мерапрыемства былі запрошаны васьмікласнікі гарадскіх школ. Работнікі бібліятэкі расказалі школьнікам пра ўзнікненне дзяржаўных сімвалаў – герба і сцяга, пазнаёмілі з гісторыяй нацыянальных сімвалаў Беларусі.