15 лютага адзначаўся Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Па традыцыі ў скверы на вул.Тармасава ў Пружанах адбыўся мітынг. У гонар 36-годдя вываду савецкі войск з Афганістана і ў памяць аб загінуўшых земляках да памятнага знаку былі ўскладзены кветкі і вянкі. Перад прысутнымі (ветэранамі вайны ў Афганістане, прадстаўнікамі вучнёўскіх і працоўных калектываў, грамадскасці) выступілі старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец, намеснік ваеннага камісара С.В.Канановіч і іншыя, якія адзначылі неабходнасць захавання памяці аб падзеях ваеннай гісторыі.
Мерапрыемства было падрыхтавана Пружанскім раённым цэнтрам культуры. Вялі мітынг В.Краўчук і Г.Жук.
Падрабязней аб мітынгу у Пружанах па спасылках: https://trkbrest.by/news/society/den-vyvoda-sovetskikh-voysk-iz-afganistana/, https://www.youtube.com/watch?v=hFF8HaIlKOs.
Мерапрыемставы, прысвечаныя памятнаму дню прайшлі таксама ў філіялах Пружанскага раённага цэнтра культуры і Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Так, у Ліноўскім сельскім Доме культуры адбылася гутарка, прысвечаная падзеям вайны ў Афганістане (1979 – 1989 гг.).
Інфармацыйную гадзіну «Афганістан – наша памяць і боль» зладзіў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры.
З пазеямі вайны ў далёкай азіяцкай краіне, гераізмам савецкіх салдат пазнаёміся школьнікі, якія наведалі інфармацыйную гадзіну «У іх лёсе была вайна» ў Слабудскім сельскім Доме культуры. Таксама вучні завіталі ў Слабудскую сельскую бібліятэку, дзе пазнаёміліся з кніжнай выставай «Горкая памяць афганскай вайны».
На інфармацыйную гадзіну «Час абраў нас» таксма запрасіў Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка.
Мерапрыемства «Афганістан – наша памяць і боль» Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка правёў сумесна з сярэдняй школай. Падчас сустрэчы былі ўзгаданы падзеі вайны і іншыя факты, гучалі ўспаміны, вершы і песні.