16 верасня 2021 года ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства.
Віншаванні з нагоды дзяржаўнага свята прагучалі ад старшыні Пружанскага райвыканкама Юрыя Юр’евіча Бісуна.
На сцэне Палаца культуры былі ўшанаваны вядомыя людзі нашага краю, якім сёлета было прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна”. Сярод іх – дырэктар Пружанскага льнозавода Мікалай Сцяпанавіч Жогал, які з 1987 г. узначальвае прадпрыемства; былы загадчык Ліноўскага ясляў-саду № 21 Святлана Міхайлаўна Гардзіеўская, якая 45 год працуе ў сістэме адукацыі, а таксама Іраіда Вітальеўна Багамолава, уся працоўная біяграфія якой (з 1970 г.) звязана з Пружанскай школай мастацтваў, дзе пад яе кіраўніцтвам былі створаны аркестр народных інструментаў (з 1982 г. – “народны”) і ансамбль “Пружанскі палацык” (з 1998 г. – “народны”).
У канцэрце прынялі ўдзел: народны ансамбль танца “Спадчына”, узорны ансамбль танца “Круцёлачкі”, узорны ансамбль эстраднага танца “Рубікон”, народны хор “Вербніца”, народны ансамбль “Пружанскі палацык”, народная арт-група “Родники”, студыя эстраднага танца “Амелі”, салісты – Анастасія Грышкевіч, Кацярына Цяжолава, Ганна Рэчыц і Аліна Бармута.