Духоўнасць і спорт

Праз Пружанскі раён прайшоў маршрут VIII-га Афанасьеўскага велапрабега, прымеркаванага да дня памяці прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага (Філіповіча).

На працягу двух дзён 18 – 19 верасня 2021 года 25 прадстаўнікоў маладзёжных брацтваў Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы пераадолелі больш за 150 км і наведалі храмы Брэсцкага, Жабінкаўскага, Камянецкага і Пружанскага раёнаў. У прыватнасці, праваслаўныя спартсмены зрабілі прыпынак на падворку ў Свята-Нікольскім скіце і наведалі храм свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў вёсцы Вяжное.

Падрабязней тут

Добавить комментарий