Лета традыцыйна з’яўляецца часам, калі адзначаюцца святы вёсак.
У мінулую суботу такое мерапрыемства прайшло ў вёсках Сухаўшчына і Доўгае Шарашоўскага сельсавета.
На свяце прысутнічалі не толькі мясцовыя жыхары, але і ўраджэнцы гэтых пушчанскіх вёсак, якія спецыяльна завіталі на малую радзіму.
З добрымі словамі і падарункамі да вяскоўцаў завіталі прадстаўнікі Шарашоўскага сельвыканкама, ААТ “Пружанскі райаграсервіс”, пярвічнай арганізацы Шарашоўскага сельсавета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.
Выдатныя канцэртныя нумары прадставілі ўдзельнікам мерапрыемства артысты аўтаклуба, Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу, Новазасімавіцкага і Слабудскога сельскіх Дамоў культуры.
Усе ўдзельнікі свята атрымалі шмат станоўчых эмоцый ад гэтай душэўнай сустрэчы.