Менавіта пад такой назвай 27 лістапада 2021 года ў Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з мясцовым паэтам Валерыем Нікалаевым – аўтарам 9 зборнікаў вершаў і 4 кніг.
Павіншаваць юбіляра з 75-годдзем прыйшлі былыя калегі, сябры, аматары яго творчасці, жахары пасёлка, а таксама загадчык Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу Аляксандр Барысевіч і настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла Аляксандр Сень.
Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся с бяграфіяй літаратара, чыталі яго вершы. А.Барысевіч выканаў песню на словы В.Нікалаева.
Сустрэча прайшла ў цёплай добразычлівай атмасферы.
Юбіляру пажадалі здароўя, натхнення і новых творчых дасягненняў.