Добры настрой і здароўе

Тэматычную вечарыну, прысвечаную хрысціянскаму святу Троіцы, зладзіў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. У ім прынялі ўдзел наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту і група валанцёраў «Даруем усмешку» тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Работнікі Хараўскога сельскага клуба-бібліятэкі павіншавалі калектыў мясцовай амбулаторыі агульнай практыкі з Днём медыцынскага работніка.

Антытытунёвую акцыю «Цукерка замест цыгарэты» арганізаваў на вясковай вуліцы Слабудскі сельскі Дом культуры.

Інфармацыйную гадзіну па прафілактыцы шкодных звычак для бацькоў удзельнікаў клуба па інтарэсах «Ты не адзіны» правёў Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка.

Аўтаклуб завітаў у госці да ветэрана сферы культуры Я.В.Васілюк, якая працавала ў Аранчыцкім Доме фальклору, каб павіншаваць яе з юбілеем.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий