Вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны” на працягу студзеня – сакавіка 2023 г. прынялі ўдзел у шматлікіх мастацкіх конкурсах. Аб высокім ўзроўні падрыхтоўкі юных музыкантаў і спевакоў сведчыць мноства заваяваных імі дыпломаў.
Так, Дыплом лаўрэата ІІІ ступені на VII Міжнародным конкурсе мастацтваў “Высота” (г.Магілёў) атрымаў эстрадны ансамбль пад кіраўніцтвам Д.А.Ляўчука.
Міжнародны конкурс выканальніцкіх мастацтваў “Создавай музыку” (г.Мінск) прынёс поспех вучаніцы 3 класа харавога аддзялення Калерыі Буланьковай (настаўнік Т.У.Урублеўская), якая займела Дыплом лаўрэата II ступені.
Шэраг узнагарод атрымалі вучні пружанскай школы на IV Міжнародным Інтэрнэт-конкурсе мастацтваў “Ключ к таланту” (г.Ліда):
Дыплом лаўрэата ІІІ ступені – хор “Карамельки” (кіраўнік Н.І.Баган);
Дыпломы І ступені – Марыя Папова, 6 клас домры (настаўнік Л.А.Кавалевіч, канцэртмайстар М.І.Свістун), Ангеліна Рысь, 7 клас харавога аддзялення (настаўнік Н.І.Баган, канцэртмайстар М.І.Свістун), Сафія Валанцэвіч, 5 клас харавога аддзялення (настаўнік Н.І.Баган, канцэртмайстар Н.Ю.Бабрук), Глеб Зеляняк, 3 клас фартэпіяна (настаўнік С.Г.Казей);
Дыпломы ІІ ступені – узорны аркестр народных інструментаў “Скоморошина” (кіраўнік Л.А.Кавалевіч), Павел Міхалюк, 2 клас трубы і Сяргей Мядзведзь, 1 клас трубы (настаўнік А.А.Сівуда, канцэртмайстар А.У.Сівуда);
Дыплом ІІІ ступені – народный аркестр народных інструментаў (кіраўнік Г.У.Швед).
На IV Рэспубліканскім завочным конкурсе выканальніцкіх мастацтваў “Зажечь звезду” (г.Івацэвічы) былі адзначаны:
Дыпломам лаўрэата I ступені – вучаніца 2 класа фартэпіяна Марыя Салапонава (настаўнік В.С.Шымановіч);
Дыпломамі лаўрэатаў IІІ ступені – вучаніцы 3 класа фартэпіяна Вікторыя Грышкевіч (настаўнік В.С.Шымановіч) і 6 класа домры Марыя Папова (настаўнік Л.А.Кавалевіч, канцэртмайстар М.І.Свістун);
Дыпломам I ступені – вучаніца 3 класа фартэпіяна Варвара Марчук (настаўнік В.С.Шымановіч);
Дыпломам IІІ ступені – вучань 3 класа фартэпіяна Глеб Зеляняк (настаўнік С.Г.Казей).
Прызавыя месцы рознага кшталту ў вучняў настаўніка Л.А.Кавалевіч на V Рэспубліканскім конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці “Зажги свою звезду” (аг.Лошніца Барысаўкі р-н Мінскай вобл.):
Дыпломы лаўрэатаў I ступені – у вучаніцы 5 класа домры Кацярыны Зеляняк і 6 класа домры Аляксандры Гусевай (канцэртмайстар М.І.Свістун);
Дыплом лаўрэата III ступені – у вучаніцы 2 класа домры Веранікі Смаль (канцэртмайстар І.Ф.Лунёва).
На II Рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў беларускай музыкі “Дзіўна Птушка” (г.Гомель) сярод прызёраў:
Сафія Курыловіч, вучаніца 4 класа домры (настаўнік Ж.У.Трафімовіч), якая адзначана Дыпломам лаўрэата І ступені;
Сяргей Мядзведзь, вучань 1 класа трубы, – з Дыпломам ІІ ступені і Міхалюк Павел, 2 клас трубы, – Дыпломам ІІІ ступені (настаўнік А.А.Сівуда, канцэртмайстар А.У.Сівуда).
На абласным фестывалі-конкурсе «Музыка нас связала» (г.Пінск) поспех садзейнічаў вучням настаўніка А.А.Сівуды і канцэртмайстра А.У.Сівуды:
Гран-пры ў Павла Міхалюка, вучня 2 класа турбы;
Дыплом лаўрэата І ступені – Сяргея Мядзведзя, 1 клас трубы;
Дыплом лаўрэата ІІ ступені – Сяргея Францэвіча, 1 клас трубы.
Таксама вучні і калектывы дзіцячай школы мастацтваў паспяхова прынялі ўдзел ва Усерасійскім конкурсе-фестывалі “Талантливая страна” (г.Масква) і атрымалі Дыпломы лаўрэатаў І ступені – узорны хор “Вітанак” (кіраўнік І.А.Буланькова), народны камерны хор (кіраўнік С.П.Рыбінская) і Сафія Стэпусь, вучаніца 5 класа харавога аддзялення (настаўнік І.А.Буланькова, канцэртмайстра А.Д.Ярмоленка).
Віншуем!!!