11 лютага стоўнілася 215 год з дня нараджэння славутага ўраджэнца Берасцейшчыны Напалеона Орды, які паходзіў з вёскі Варацэвічы Пінскага павета (цяпер – Іванаўскі раён).
Кажуць “таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсіх справах”, гэта таксама можна сказаць і пра Орду. У свой час ён праславіўся як кампазітар, піяніст, педагог, асветнік, скульптар і, безумоўна, руплівы таленавіты мастак.
Менавіта яго графічныя работы, на якіх адлюстравана архітэктурная спадчына беларускай зямлі, прынеслі сапраўдную славу і захавалі імя мастака ў стагоддзях.
Пружанскі палацык, палацавы комплекс і Троіцкі касцел г.п.Ружаны, а таксама іншыя мясціны нашага раёна, дзякуючы Напалеону Ордзе (1807 – 1883), нібыта паглядаюць на нас праз стагоддзі і даюць магчымасць ацаніць іх прыгажосць.