Цікавая эканоміка

Такую назву мела дзелавая гульня, якая 9 лістапада адбылася ў дысказале Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Мерапрыемства было падрыхтавана ўзорнай студыяй «Teens-фармат». У гульні прынялі ўдзел каманды старшакласнікаў гарадскіх сярэдніх школ.

Рабятам было прапанавана адказаць на пытанні эканамічнай віктарыны, разгадаць рэбусы, успомніць мясцовыя прадпрыемствы і іх прадукцыю, а таксама грашовыя адзінкі розных краін і вядомых бізнесменаў.

Па выніках дзелавой гульні «Цікавая эканоміка» перамогу святкавала каманда сярэдняй школы №5, за імі размясціліся юнакі і дзяўчаты з сярэдняй школы №1, а замкнула турінірную табліцу каманда сярэдняй школы №4.

Добавить комментарий