Чытанне ў радасць

У летні вольны час можна пачытаць добрую кнігу і абмеркаваць яе з сябрамі.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма запрасіла валанцераў аграрна-тэхнічнага каледжа на пазнавальную гадзіну «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы». Моладзь пазнаёмілася з гістарычным мінулым краіны, традыцыямі і культурай Беларусі, а таксама спартыўнымі і іншымі дасягненнямі.

Велікасельская сельская бібліятэка прапанавала рабятам літаратурную гульню «Неяк ў бібліятэцы сустрэліся два кацяняткі». Дзеці расказалі аб сваіх хатніх гадаванцах, пагутарылі аб вядомых літаратурных катах, успомнілі мультфільмы і казкі аб гэтых пухнатых істотах.

Гутарку «Савіныя мудрасці» падрыхтавала Ліноўская сельская бібліятэка. Рабяты даведаліся шмат цікавага аб утрыманні соваў, іх ролі ў экасістэме, міфах і легендах аб совах і пугачах. Завяршылася мерапрыемства віктарынай і праглядам мультфільма.

Літаратурная гульню «Чытаем і гуляем. Э.Успенскі «Дзядзька Федар, сабака и кот» наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі ў Слабудской сельскай бібліятэцы. Рабяты пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, пачыталі ўслых, пагулялі і паглядзелі мультфільм.

Лета з кнігай праходзіць радасна і цікава!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий