Час для працы і адпачынку

У шэрагу гаспадарак Пружаншчыны ўжо падвялі вынікі жніва. З выдатнымі працоўнымі дасягненнямі павіншавалі работнікаў ААТ «Жураўлінае» творчыя калектывы Кляпацкага і Мокраўскага сельскіх Дамоў культуры падчас святкавання «Дажынак».

Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу зладзіў канцэртную праграму для ваеннаслужачых 210-га авіяцыйнага палігону, якія ў мінулую нядзелю адзначылі прафесійнае свята – Дзень ваенна-паветраных сіл.

Як звычайна, клубныя ўстановы правялі шмат мерапрыемстваў для дзяцей.

Напрыклад, Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў свята «Сузор’е імяніннікаў».

Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў рабят на гульнявую праграму на свежым паветры «Вось і лета праляцела, прыйшоў час сядаць за парты».

Паход, падчас якога хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі аграгарадка і навялі парадак у грамадскіх месцах, арганізаваў Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка.

Добавить комментарий