У апошні дзень студзеня ў Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт вучняў класа фартэпіяна «Чароўны свет музыкі», які падрыхтавала настаўнік Яўстраценка Таццяна Пятроўна.
У праграме ўдзельнічалі 8 салістаў і 4 дуэты, у выкананні якіх прагучала 30 твораў класічнай, джазавай і папулярнай музыкі.
Выступленні юных артыстаў суправаджаліся аповедам аб музычных творах, слайд-прэзентацыяй і прыгожымі вершамі аб музыцы. У канцэрце спалучалася выкананне твораў на класічным і электронным піяніна.
У праграме прагучалі творы з вядомых мультыплікацыйных і мастацкіх фільмаў, танцавальная і фальклорная музыка, а таксама джазавыя і рамантычныя творы.
Канцэрт «Чароўны свет музыкі» прайшоў у цёплай атмасферы і падараваў усім гледачам прыемныя хвіліны адпачынку і асалоды ад сустрэчы з выдатнай музыкай.