Праекты зон аховы для кожнай каштоўнасці
У Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб культуры вызначаны мерапрыемствы па захаванні аб’ектаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Адно з патрабаванняў – распрацоўка праекта зон аховы. Гэтым дакументам вызначаецца ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.