Вядзецца добраўпарадкаванне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны
На тэрыторыі Пружанскага раёна на дзяржаўным уліку знаходзіцца 71 воінскае пахаванне і пахаванне ахвяр войн.
Штогод за кошт раённага бюджэта, сродкаў, сабраных на суботніках, і спонсарскай дапамогі праводзяцца работы па добраўпарадкаванні памятных мясцін, звязаных з ваеннай гісторыяй.