Матэрыялы расследавання фактаў генацыду прадставіў «Пружанскі палацык»
4 сакавіка ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрылася фотадакументальная выстава «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання». Яна стала своеасаблівым прамежкавым вынікам работы пракуратуры Пружанскага раёна, Пружанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і аддзела культуры райвыканкама па вывучэнні фактаў злачынстваў фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (у рамках узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы).