
Актыўным выдаўся мінулы тыдзень у філіялах Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Да Сусветнага дня без тытуню Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма правяла пазнавальную гадзіну «У горькім дыме цыгарэтным» для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа. Наведвальнікам аздараўленчых лагераў розных школ горада бібліятэка прапанавала конкурсную праграму «Шукальнікі шчасця», пазнавальны мікс «Вясёлы час – канікулы», віктарыну «Птушыны калейдаскоп». Асаблівыя ўражанні аставіла святочна-гульнявая праграма «Давайце возьмемся за рукі», якую падрыхтаваў дзіцяча-юнацкі аддзел раённай бібліятэкі. Мерапрыемства, у якім удзельнічаў прышкольны лагер гімназіі, было прымеркавана да адкрыцця традыцыйнага чытальніцкага конкурсу «Лета з добрай кнігай». Разам з казачнымі героямі, ролю якіх выканалі работнікі аддзела, рабяты здзейснілі сапраўдане падарожжа ў свет літаратуры. Таксама дзіцяча-юнацкі аддзел бібліятэкі імя М.Заіма прапанаваў вучням пачатковых класаў бібліягід «Летніх кніжак карусель», падчас якога пазнаёміў з літаратурай для пазакласнага чытання. Бібліятэкары аддзела наведалі Пружанскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і правялі краязнаўчае падарожжа «Сэрдцу родны горад».