Песні ад усёй душы
30 лістапада ў філіяле «Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу» Пружанскага раённага цэнтра культуры адбылася яркая і незвычайная падзея – шоу-праграма «Песні ад усёй душы». У гэты вечар у канцэртнай зале клубнай ўстановы быў сапраўдны аншлаг. На сустрэчу з добрай душэўнай песняй прыйшлі шматлікія жыхары пасёлка і госці, якія не толькі слухалі самадзейных артыстаў, але і падпявалі ім, танцавалі, дзякавалі шчырымі апладысментамі і словамі падтрымкі і захаплення.











